top of page

Навіны музея

Лагер  “Аранжавая восень”

  31 кастрычніка выхаванцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем  “Аранжавая восень” наведалі школьны гісторыка-этнаграфічны музей “Гісторыя вёскі Морач”. Рабяты ўзгадалі народныя святы і абрады, беларускія прыказкі і прымаўкі, беларускія стравы, расказалі пра тое, як беларускія святы святкуюцца ў іх сем'ях.

 Выстава на Кургане Славы

  14 жніўня ўстанова адукацыі прыняла ўдзел у выставе на Кургане Славы. Госці змаглі пазнаёміцца з гісторыяй, традыцыямі і культурай нашай мясцовасці. Можна было зрабіць фота ў марачанскім нацыянальным касцюме.

Музейная гульня "Зачараваная вёска"

  19 сакавіка ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня прайшла музейная гульня "Зачараваная вёска". Пазнанні пра мінулае  найбольш глыбока і поўна набываюцца ў музеі. Менавіта там, праз гульню навучэнцы ў працэсе дзейнасці засвойваюць гістарычныя веды.                     

 Мэты пошукавай гульні - ператварыць вывучэнне гісторыі і этнаграфіі Беларусі са звычайнага занятку ў захапляльную гульню, а таксама пашырыць пазнавальны працэс.

Аглядная экскурсія “Мая малая радзіма”

 20 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках Тыдня музеяў у народным гісторыка-этнаграфічным музеі “Гісторыя вёскі Морач” для навучэнцаў 1-4 класаў была праведзена аглядная экскурсія “Мая малая радзіма”.                  Экскурсаводы музея расказалі навучэнцам аб гісторыі ўзнікнення нашай вёскі, школы, калгаса.Рабяты даведаліся пра гісторыю роднай вёскі, пабывалі ў гасцях у “мінулага”.            Пасля экскурсіі навучэнцы падзяліліся сваімі ўражаннямі аб музеі. Нельга было не заўважыць  інтарэсу ў вачах дзяцей да гістарычнага мінулага нашай вёскі.

1660566797616.jpg

Госці школьнага музея “Гісторыя вёскі Морач”

  13 студзеня 2022 года наш  школьны гісторыка-этнаграфічны музей  наведалі настаўнікі і навучэнцы Галынкаўскага  і Арэшніцкага ВПК. Для іх загадчыкам музея і навучэнцамі ўстановы адукацыі  была праведзена аглядная экскурсія па музеі. Асаблівая ўвага гасцей была звернута да новых экспазіцый. А таксама была адзначана роля музея ў школьным жыцці і прадэманстраваны найбольш цікавыя экспанаты.                    

   Наведвальнікі пакінулі  цёплы водгук. Яны адзначылі, што атрымалі падчас экскурсіі шмат карыснай і важнай інфармацыі.

bottom of page